Запрашаем на адкрыццё новай часовай экспазіцыі «Залюстроўе: Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука»

ПРЭС-РЭЛІЗ

«Залюстроўе:
Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука».

Адкрыццё часовай экспазіцыі і вечар успамінаў

да 75-годдзя з дня нараджэння мастака

 

17 жніўня 2022 а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Залюстроўе»:

Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука» ў фармаце вечара ўспамінаў.

Да творчасці Народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа звярталіся многія беларускія мастакі. Сярод іх – Валянцін Волкаў, Васіль Шаранговіч, Эдуард Агуновіч, Арлен Кашкурэвіч, Георгій Паплаўскі, а таксама Мікалай Селяшчук.

Найбольшую вядомасць Мікалаю Селешчуку прынеслі яго жывапісныя працы. Але пачатак творчасці мастака звязаны з кніжнай графікай. Адной з першых стала работа над ілюстрацыямі да зборніка дзіцячых апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне». Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» была адной з апошніх кніг, якую ілюстраваў Мікалай Селяшчук.

Арыгіналы ілюстрацый да зборніка апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне» захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.  Усе яны прадстаўлены ў межах выставачнага праекта разам з копіямі ілюстрацый Мікалая Селешчука да паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

На вечар успамінаў запрошаны вядомыя беларускія пісьменнікі, чые кнігі ілюстраваў Мікалай Селяшчук, а таксама сябры мастака. Мадэратар мерапрыемства –  мастацтвазнаўца, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Шаранговіч.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 10 55, (017) 353 17 03

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

574