Раённае свята «Красуй Мастоўшчына»

Штогод у сакавіку праходзіць раённае свята «Красуй Мастоўшчына», на якім ушаноўваюць самых выбітных і працавітых работнікаў, не толькі сельскай гаспадаркі, адукацыі і аховы здароўя, але і вядома ж, культуры.

Пераможцам сярод усіх устаноў культуры Мастоўскага раёна, за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці ў 2023 годзе, стаў УК "Мастоўскі дзяржаўны музей " Лес і чалавек".

Кадравы склад установы адрозніваюць стабільнасць і прафесіяналізм. У сценах установы працуе ўсяго 9 чалавек, якія змаглі вывесці музей у лідары года ў раёне дзякуючы краязнаўчай, навукова-даследчай, асветніцкай рабоце, а таксама мноству мерапрыемстваў, у ліку якіх немалаважнае месца займае патрыятычныя, выхаваўчыя, і вядома ж, экалагічныя.

Заслуга дадзенага выніку, вядома ж камандная праца! Шчыра ганарымся дасягненнямі нашага калектыву і ўпартай і карпатлівай працай нашых супрацоўнікаў!

63