18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Ён устаноўлены ЮНЕСКА ў 1983 годзе з мэтай прыцягнуць увагу да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (1-я катэгорыя).

Сёння навучэнцам Навагрудскай спецшколы-інтэрната была прапанавана экскурсія па гістарычным цэнтры Навагрудка, на якой яны з непрыхаванай цікавасцю пазнаёміліся з гістарычным мінулым горада і нашымі архітэктурнымі помнікамі. А ў Доме-музеі Адама Міцкевіча для наведвальнікаў была падрыхтавана прэзентацыя "Сусветная спадчына Беларусі".

45