Выстаўка «Полацкі гандаль X–XVIII стст. (з археалагічнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)»


20 мая 2022 года ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае работу новая выстаўка «Полацкі гандаль X–XVIII стст. (з археалагічнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)».

Полацк мае багатую гісторыю гандлёвых зносін з іншымі краінамі. Старажытны горад стаяў на адгалінаванні знакамітага шляху «з варагаў у грэкі». Пазней Полацк стаў портам дзвінскага гандлю, тут размяшчалася факторыя Ганзейскага саюзу. Археалагічны матэрыял добра адлюстроўвае асартымент тавараў, што паступалі ў горад з іншых краін.

На выстаўцы будуць прадстаўлены прыклады тавараў экспарту, імпартныя тавары X–XIII стст.: сыравіна, керамічны і шкляны посуд, упрыгажэнні і інш., імпартныя тавары XІІІ–XVIII стст.: керамічнае начынне («рэйнскі каменны тавар»), галандскія люлькі, свінцовыя тэкстыльныя пломбы.

2992