Чалавек — гісторыя!

Іван Міхайлавіч МАЛЧАНОВІЧ

17.04.1929 – 1988

Ян, Янак, Маўчан. Хто ж у Івянцы ня ведаў пра гэтага майстра! Працаваў на Івянецкім прамкамбінаце (з 1945), у ганчарнай арцелі (з 1955), з 1960 – на Івянецкай фабрыцы мастацкай керамікі. Толькі ён мог вытачыць пасудзіну вялізных памераў. З лёгкасцю з яго рук выходзілі глякі, слоікі, міскі, вазы, бочачкі пластычных выразных форм, якія ён аздабляў фляндроўкай. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957г., аўтар шматлікіх вырабаў утылітарнага і дэкаратыўнага прызначэння. У творчасці апіраўся на традыцыі мясцовага івянецкага ганчарства. Работы ў Дзяржаўным музеі РБ, Дзяржаўным мастацкім музеі, Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.

111