Персанальная выстава жывапісу «ПРЫСВЯЧЭННЕ» Аляксандра Аляксандравіча Касцючэнкі


З 6 ліпеня 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва працуе персанальная выстава жывапісу “ПРЫСВЯЧЭННЕ” Аляксандра Аляксандравіча Касцючэнкі ў рамках праекта “Класікі – Сучаснікі”, падрыхтаванага сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Аляксандр Касцючэнка (09.02.1958 – 26.08.2019) – беларускі і савецкі тэатральны мастак, галоўны мастак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, мастак-жывапісец.

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі быў адзінай планетай для А. Касцючэнкі, прыдатнай па маштабе і габарытах. Тут ён максімальна і шчыра раскрываўся ўсё больш нечаканымі гранямі ў кожнай новай пастаноўцы, тут ён быў як рыба ў вадзе і як птушка ў небе, і тут ён быў абсалютна шчаслівы. Аляксандр часта гаварыў: “Тэатр – маё жыццё, мой другі дом”.

Побач з тэатрам у А. Касцючэнкі была майстэрня, дзе ён займаўся жывапісам і шкадаваў, што меў на гэта не столькі часу, колькі хацеў бы. Ён лічыў, што жывапіс – найвышэйшая кропка ўнутранага стану мастака. Ён да апошняй хвіліны маляваў аблокі, якія бачыў у акне.

На выставе жывапісу “ПРЫСВЯЧЭННЕ” прадстаўлены работы Аляксандра Касцючэнкі за перыяд з 1990 па 2019 гг. Гэта жывапісныя палотны розных жанраў: ад нацюрмортаў і пейзажаў да сюжэтных работ філасофскай накіраванасці. У жывапісных палотнах А. Касцючэнкі багата насычаная колеравая гама, экспрэсія і асаблівая энергаёмістасць. Сімвалічныя сюжэтныя палотны мастака – гэта яго разважанні пра жыццё.

Выстава працягнецца да 31 ліпеня 2022 года.АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ КАСЦЮЧЭНКА  

1958 г. – нарадзіўся ў аг. Вішнева (Валожынскі раён, Беларусь);

1964 г. – паступленне ў студыю выяўленчага мастацтва “Вясёлка” (педагог – У. Саўчанка);

1970 г. – паступленне ў мастацкую школу №1;

1978-1982 гг. – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава);1982-1988 гг. – вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні “Мастак тэатра”;

1982-1988 гг. – вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні “Мастак тэатра”;

1988 г. – паступленне ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр на працу бутафорам, а потым начальнікам вытворчасці;

1994-2001 гг. – праца ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі бутафорам, мастаком-скульптарам, заўпостам;

2001-2008 гг. – праца ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага галоўным мастаком;

2009-2019 гг. – праца ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі галоўным мастаком

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
(017) 342 24 26
minskmuseum.by    

Уваходны квіток у галерэю:
5,00 руб. – для дарослых
3,50 руб. – для студэнтаў, пенсіянераў
2,50 руб. – для школьнікаў

123