Запрашаем на майстар-клас «Ткацтва з раслін»!


З глыбокай старажытнасці да нас дайшла традыцыя ткацтва і травапляцення. Жанчыны плялі цыноўкі, кілімкі, пано, габелены з траў, кветак і лісця раслін. Гэтыя традыцыі папулярныя і сёння.

Травяны габелен можа стаць не проста ўпрыгожваннем. Калі пры яго вырабе выкарыстоўваць гаючыя травы, ён можа спрыяць стварэнню ў хаце здаровай і добрай атмасферы. Самыя звычайныя палявыя і лугавыя травы і кветкі пачынаюць яшчэ больш граць фарбамі, калі яны сатканыя ў палатно.
 
Музей ткацтва запрашае вас на майстар-клас па вырабе «жывога» габелена з траў.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне 46-30-41.

122