Адкрыццё выставы «Летапіс праса: разгладзім старонкі»

7 мая ў Касцюковіцкім краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Летапіс праса: разгладзім старонкі”. Арганізатарамі выставы сталі старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадсакга аб’яднання калекцыянераў Васільеў Барыс Анатольевіч і яго жонка Юлія Ржэўская. Калекцыянеры прывезлі ў Касцюковічы больш за 250 прасаў: драўляныя, шкляныя, жароўні, прасы на вуглях, літыя і “з душой”, на вадкім і цвёрдым паліве, электрычныя і адзіны ў краіне галаграфічны прас. На выставе можна ўбачыць вялікую групу спецыяльных прасаў, якія прымяняліся для вытворчасці шляп, розных відаў адзення, парыкоў. Асобай увагі заслугоўваюць дарожныя прасы.

Калекцыянеры адзначаюць, што гісторыя праса налічвае не адну тысячу гадоў і па ёй можна прасачыць, як мянялася мода, тэхналогіі вытворчасці тканіны, прамысловы прагрэс, новыя матэрыялы.

Удзел у адкрыцці выставы прымаў кіраўнік аддзела культуры Булянкоў С. А., а таксама прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі і грамадскасці.

Першую экскурсію для наведвальнікаў правялі Барыс Васільеў і Юлія Ржэўская. Экскурсія была змястоўная і цікавая. Наперадзе яшчэ тры месяцы, каб упэўніцца ў гэтым, бо працаваць яна будзе да 4 жніўня.

Запрашаем вас наведаць выставу “Летапіс праса: разгладзім старонкі”!

33