Часовая экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…»


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця».

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…», прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Не адно пакаленне выхоўвалася на творах Васіля Быкава. І сёння цікавасць да асобы пісьменніка не змяншаецца. Да творчасці пісьменніка звярталіся і звяртаюцца літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. З’яўляюцца новыя кінастужкі па творах Васіля Быкава.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…» раскрывае старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву і інш. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, якія захоўваюцца ў фондах музея.

542